Прэзентацыя новай кнігі Навума Гальпяровіча


У студзені гэтага года споўнілася 70 год нашаму земляку, ураджэнцу Полацка, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганароваму грамадзяніну Полацка і Наваполацка Навуму Якаўлевічу Гальпяровічу. З гэтай нагоды ў Музеі беларускага кнігадрукавання ладзіцца творчая сустрэча з юбілярам, на якой паэт і публіцыст прэзентуе сваю новую кнігу «Час лістападу», што выйшла ў канцы мінулага года ў выдавецтве «Чатыры чвэрці». У гэтую кнігу Н.Я. Гальпяровіч уключыў як ранейшыя творы, так і тыя, што напісаны ў нядаўні час. Яна – своеасаблівая духоўная аўтабіяграфія, паэтычная справаздача аб зробленым у беларускай літаратуры за палову стагоддзя.

Кожны ўдзельнік сустрэчы мае магчымасць набыць новае выданне і атрымаць аўтограф аўтара.

Чакаем вас 6 лютага 2018 г. а 16-й гадзіне ў канферэнц-зале НПГКМЗ (вул. Ніжне-Пакроўская, 22, Музей беларускага кнігадрукавання).

354