Творчая сустрэча з Уладзімірам Папковічам

28 красавіка ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася сустрэча з вельмі цікавым чалавекам – паэтам і перакладчыкам Уладзімірам Папковічам.

Сустрэча атрымалася надзвычай душэўная. Уладзімір Антонавіч распавёў пра сябе, пра свой творчы шлях. Цікава было даведацца, што Уладзімір Папковіч, які шмат гадоў адпрацаваў выкладчыкам нямецкай мовы, не толькі перакладаў на беларускую мову кнігі Фрыдрыха Шылера, Эрыха Марыі Рэмарка, Вільгельма Гаўфа і многіх іншых нямецкіх аўтараў, але і пазнаёміў нямецкага чытача з нашым «Тарасам на Парнасе».

Паэт прадставіў сваю новую кнігу вершаў «Зазімак», у якую ўвайшлі выбраныя творы з ранейшых зборнікаў, прачытаў свае старыя і новыя вершы на розныя тэмы: пра Беларусь, пра каханне, пра сэнс жыцця. Асабліва ж эмацыянальна прысутныя ўспрынялі яго гумарыстычныя вершы.

Апрача таго, аматары паэзіі мелі магчымасць набыць зборнік «Зазімак» і атрымаць аўтограф аўтара.

793