Святкаванне 60-годдзя творчай дзейнасці Анатолія Бязперстых



Народнае літаратурнае аб'яднанне «Наддзвінне» і Музей беларускага кнігадрукавання запрашаюць усіх на святочны вечар з нагоды святкавання 60-годдзя з пачатку творчай дзейнасці Анатолія Паўлавіча Бязперстых!

Анатолій Паўлавіч — адзіны на Полаччыне член трох прафесійных літаратурных саюзаў: Саюза пісьменнікаў Расіі, СП Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі і Беларускага літаратурнага саюза «Полоцкая ветвь». У пачатку года, пасля шматгадовага перапынку, А.П. Бязперстых прэзентаваў у музеі адразу некалькі новых кніг. Восенню ж пісьменнік і паэт святкуе свой значны юбілей. І не адзін! Цэлых чатыры юбілейныя даты будуць адзначацца 24 кастрычніка (серада) а 15-й гадзіне ў Музеі беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22, тэл.: 42-57-25). Павіншаваць калегу збяруцца члены літаратурных аб'яднанняў Полаччыны, якія падрыхтавалі падарункі і сюрпрызы.

Шчыра запрашаем!

251