Запрашаем на прэзентацыю літаратурнага альманаха "Ратуша" з удзелам аўтараў

У 2020 годзе Музею беларускага кнігадрукавання спаўняецца 30 год. Да гэтай даты музей запланаваў шэраг выстаў і мерапрыемстваў. Распачынае юбілейны год прэзентацыя новага выпуску літаратурнага альманаха Віцебскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў «Ратуша» з удзелам аўтараў. Сустрэча для размоў, знаёмстваў, натхнення ў кампаніі таленавітых творцаў слова Віцебшчыны.

У пяты выпуск «Ратушы» ўвайшлі творы Алеся Замкоўскага, Уладзіміра Папковіча, Міхася Мірановіча і многіх іншых. Выданне, у якім змешчана паэзія і проза, пераклады і крытыка, гумарыстычныя і дзіцячыя творы, прадставіць яго ўкладальнік (і адзін з аўтараў) Анастасія Лазебная.

Чакаем усіх аматараў літаратуры 1 лютага (у суботу) у 12.30. Уваход вольны!
Адрас: г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 22, тэл.: 46-57-25.

681