Чацвёртакласнікі на музейна-педагагічных занятках ў Музеі беларускага кнігадрукавання

У музеі прайшлі заняткі «Францыск Скарына – чалавек эпохі Адраджэння» для вучняў 4-х класаў полацкіх школ.
Дзеці даведаліся шмат цікавага пра эпоху, калі жыў славуты палачанін, і рэканструявалі яго шлях ад простага вучня да доктара навук. Апрача таго, яны змаглі параўнаць першыя беларускія друкаваныя кнігі з іх папярэднікамі – кнігамі рукапіснымі, пазнаёміцца з працай майстэрні, дзе ў часы беларускага першадрукара выпускаліся кнігі. Напрыканцы сустрэчы хлопчыкаў і дзяўчынак чакала выпрабаванне: на пэўны час яны самі сталі наборшчыкамі ў старадаўняй друкарні ды сабралі тэкст па ўсіх тагачасных правілах.
Як у свой час Скарына за выдатныя веды атрымаў доктарскую мантыю, дзеці таксама заслужылі навуковыя ступені – «дактароў скарыназнаўства».