3D-тур па Музеі

Дзякуючы сучасным інфармацыйным тэхналогіям, вы можаце наведаць любы музей свету, у тым ліку і Музей беларускага кнігадрукавання. Прапануем вам здзейсніць 3D-падарожжа па экспазіцыі Музея, якое можна ажыццявіць у любы зручны для вас час, і няспешна агледзець кожную залу.

Віртуальная панарама прадстаўляе экспазіцыю, якой яна была ў 2016 г., да зменаў, што былі праведзены ў сувязі са святкаваннем 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў 2017 г. Каб пабачыць вынікі гэтай працы, запрашаем вас наведаць Музей асабіста.