Віртуальны памочнік

Сябры!
Прадстаўляем вам нашага Музейнага Універсальнага Зычлівага Адміністратара (М.У.З.А.). Яе галоўная мэта — дапамагчы вам зэканоміць час у пошуку патрэбнай інфармацыі і, канешне, зрабіць гэты працэс займальным. М.У.З.А. ведае, хто хоча пазнаёміцца з музеем і яго рэсурсамі, а хто ўжо плануе яго наведванне. Для кожнага яна падрыхтуе падборку карысных спасылак, у залежнасці ад таго, што цікавіць. Яна заўсёды ў добрым настроі і гатова дапамагчы ў любы час. А яшчэ М.У.З.А. запамінае вашае імя!