Новыя кнігі беларускіх аўтараў на прэзентацыі ў Музеі

У суботу, 5 чэрвеня, у Музеі беларускага кнігадрукавання прайшла прэзентацыя кніг маладых беларускіх аўтараў.

Яўген Папакуль, кандыдат філалагічных навук, выкладчык Полацкага ўніверсітэта, перакладчык, прадставіў першы поўны пераклад на беларускую мову шэдэўра старажытнаісландскай літаратуры «Паэтычная Эда».

Маргарыта Латышкевіч, пісьменніца і фалькларыстка, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, прэзентавала кнігу «Уласны крыж» з аднайменнай прыгодніцкай аповесцю, у якой расказвае пра Полацк і пошукі славутага крыжа Еўфрасінні Полацкай. Пісьменніца прадставіла публіцы таксама зборнік вершаў і прозы «Там, дзе сэрца», тэкст якога  — «быццам дзверы кватэр у шматпавярховіку. За кожнай — свая гісторыя…». Удзельнікі мерапрыемства змаглі адчуць сябе жыхарамі гэтага дома, выбраўшы аўтарскую паштоўку з нумарам кватэры, і атрымалі сімвалічныя вершы ў падарунак.

Займальна-карысны інтэрактыў — віктарыну — прапанаваў гасцям і Яўген, а яе пераможцы не толькі дазналіся цікавосткі скандынаўскай міфалогіі, але і атрымалі руны, «звараныя» ў папярэднюю ноч!

904