Да Сусветнага дня акаляючага асяроддзя

Удзельнікі інклюзіўнай творчай лабараторыі «Бум!-Ага!» працягваюць сваё даследаванне ўласцівасцей паперы і на чарговай сустрэчы даведаліся, чым яна шкодная ці карысная для акаляючага свету. У Прыродна-экалагічным музеі для іх была арганізавана акцыя «Наш "папяровы" свет», прымеркаваная да галоўнага экалагічнага свята лета – Сусветнага дня акаляючага асяроддзя. Загадчык музея Наталля Яўгенаўна Міхаль расказала, які крохкі – «папяровы» – гэты свет, прырода, чалавек. У музейным садзіку ўдзельнікі праекта «паляпшалі» экалогію роднага горада, спрабуючы сартыраваць розныя віды смецця, што, насамрэч, не так проста.

У цяні музейнага садзіка арганізавалі практыкум «Лисичка-хитричка – бумажная сестричка» па складванні фігур у тэхніцы арыгамі, пасля чаго правялі творчую справаздачу «Мы сложили целый мир», засяліўшы садзік новымі жыхарамі – папяровымі зайкамі-ліскамі-ваўкамі.

Праект рэалізуецца пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2022 г. з апісаннем праекта і рэалізаванымі мерапрыемствамі больш падрабязна можна азнаёміцца тут.

553