Музейныя заняткі з дашкольнікамі

На працягу двух тыдняў у Музеі беларускага кнігадрукавання праходзілі заняткі «Запрашаем у свет кнігі». На іх завіталі выхаванцы полацкіх дзіцячых садкоў.

Дзеці здзейснілі падарожжа ў цудоўны свет кнігі: даследавалі яе канструкцыю, вывучалі спосабы вырабу паперы па сучасным і старажытным узорах, наведалі майстэрню па перапісванні кніг і друкарню часоў Францыска Скарыны, а таксама Музей-бібліятэку Сімяона Полацкага, дзе маленькіх наведвальнікаў чакала выстава лепшых дзіцячых кніг.

576