Сусветны дзень барацьбы са стрэсам у лабараторыі «Бум!-Ага!»

Слова «стрэс» трывала ўвайшло ў наша жыццё, а з ім і паняцце «антыстрэс». Навыкі і ўменні спраўляцца са стрэсам спецыялісты штогод абмяркоўваюць у Сусветны дзень барацьбы са стрэсам. Розным спосабам хуткага зняцця напружання быў прысвечаны спецыяльны майстар-клас па засваенні антыстрэс-тэхнік з паперай «Папяровы антыстрэс», арганізаваны ў лістападзе для ўдзельнікаў інклюзіўнай творчай лабараторыі «Бум!-Ага!». Камусьці з удзельнікаў праекта дапамагае расслабіцца шамаценне паперы або гук папяровага ліста, што павольна рвецца. Для кагосьці важна падключыць дробную маторыку: маляваць па кропках, выводзіць узоры на лістках, плесці з палосак паперы, размалёўваць спецыяльныя антыстрэс-расфарбоўкі. Мяркуючы па ўсмешках удзельнікаў праекта, яны паспяхова асвоілі прапанаваныя тэхнікі і атрымалі адчувальную разгрузку!

Праект рэалізуецца пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2022 г. з апісаннем праекта і рэалізаванымі мерапрыемствамі больш падрабязна можна азнаёміцца тут.

461