У снежні ў Музеі беларускага кнігадрукавання прайшлі заняткі па тэме «Еўфрасіння Полацкая. Рукапісная кніга». Супрацоўнікі музея пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй самых старажытных беларускіх кніг. Чацвёртакласнікі не толькі паўтарылі тое, што ведалі пра жыццё Еўфрасінні Полацкай, але і даведаліся шмат новага. Яны пабачылі, як выглядала майстэрня па перапісванні кніг часоў прападобнай Еўфрасінні, а таксама пазнаёміліся з пісьмовымі прыладамі таго часу. Акрамя гэтага, хлопчыкі і дзяўчынкі пачыталі старажытныя тэксты, пазнаёміліся з назвамі элементаў кніжнага аздаблення і паспрабавалі сябе ў якасці мастакоў-мініяцюрыстаў, што ў старажытнасці займаліся ўпрыгожваннем кніг.