Выстава «Краіна Беларусь на грашовых купюрах»


Папяровыя грошы – адно з найвялікшых вынаходстваў чалавецтва. Ужо даўно гэта не проста замяняльнік золата і серабра, а эквівалент усіх тавараў і паслуг, што можна атрымаць у пэўнай краіне. Гэта своеасаблівы сімвал дзяржавы, яе моцы, бо менавіта дзяржава забяспечвае аўтарытэт папяровых грошай. Знікае дзяржава – і яе грошы ператвараюцца ў простыя паперкі. Узнікае дзяржава – і ў ёй рана ці позна з’яўляюцца грашовыя знакі. Але папяровыя грошы – не толькі плацёжны сродак, але і моцны ідэалагічны інструмент, які фарміруе візуальны вобраз краіны на міжнароднай арэне.

Беларускі рубель – афіцыйная валюта Беларусі. Якімі ж ёсць беларускія грошы? Якія думкі і ідэі яны транслююць свету? На гэтыя пытанні і паспрабуе адказаць выстава «Краіна Беларусь на грашовых купюрах», якая распачне працу ў Музеі беларускага кнігадрукавання 15 мая.

228