Выстава "Першае чытанне для дзетак беларусаў" (да 400-годдзя выдання першага буквара)


24 ліпеня 1618 г. у свет упершыню ў гісторыі выйшла кніга, якая мела нязвыклую для таго часу назву - "Буквар". Выданне было прызвана дапамагаць і дзецям, і дарослым у нялёгкай справе авалодання граматай. У "Буквары" можна было знайсці алфавіт, практыкаванні па складанні з літар складоў, разнастайныя тэксты маральна-духоўнага характару для практыкі чытання і адначасова выхавання.

Ужо на працягу 400 гадоў беларусы карыстаюцца букварамі для навучання дзяцей. Пазнаёміцца з выданнямі буквароў розных часоў, перанесціся ў часы дзяцінства бацькоў, а таксама паўдзельнічаць у стварэнні "Новага буквара" запрашае выстава "Першае чытанне для дзетак беларусаў". Яна пачне сваю працу з пачаткам навучальнага года ў школе і працягнецца да сярэдзіны лістапада 2018 г.

Выстава „Першае чытанне для дзетак беларусаў”. Музей беларускага кнігадрукавання. г. Полацк, 2018 г.