Выстаўка «Ад старадрукаў да лаўрэатаў» / Да 20-годдзя Музея беларускага кнігадрукавання. Полацк


Выстава створана да 20-годдзя Музея беларускага кнігадрукавання і прызначана прадэманстраваць цеснае супрацоўніцтва з рознымі арганізацыямі (Міністэрства інфармацыі, выдавецтвы), пісьменнікамі, навукоўцамі, мастакамі і інш. На выставе прадстаўлены найбольш цікавыя і каштоўныя падарункі (друкаваныя ывыданні), якія музей атрымаў за апошнія гады.

Можна ўбачыць выданні-лаўрэаты нацыянальных і міжнародных конкурсаў, перададзеныя ў музей Міністэрствам інфармацыі РБ (кнігі і альбомы, якія атрымалі Гран-пры або дыпломы І ступені ў розных намінацыях). Прастаўлены таксама выданні, перададзеныя ў музей вядомымі беларускімі пісьменнікамі і навукоўцамі, з аўтографамі і дароўнымі надпісамі (навуковыя даследаванні з аўтографамі А.Мальдзіса і Ю.Лабынцава, кнігі Р.Барадуліна, В.Быкава, Г.Бураўкіна, М.Чаргінца, Н.Гальпяровіча, У.Арлова і інш., кнігі полацкіх і наваполацкіх аўтараў, калектыўныя зборнікі і альманахі літаратурных аб'яднанняў «Наддзвінне» і «Полоцкая ветвь», выданні выдавецтва «Логос» (Санкт-Пецярбург), перададзеныя Генеральным дырэктарам выдавецтва Стамінок В.М.

150