Выстаўка «Пад знакам Уладзіміра Караткевіча» (да 80-годдзя з дня нараджэння) Полацк


У Музеі беларускага кнігадрукавання працуе выстаўка «Пад знакам Уладзіміра Караткевіча» (да 80-годдзя з дня нараджэння)

Творчасць Уладзіміра Караткевіча – выключная з'ява ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Тым, што стварыў гэты пісьменнік (а ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, эсэіст, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык, сцэнарыст), магла б ганарыцца любая высокаразвітая літаратура.
Асаблівая заслуга Караткевіча ў стварэнні высакаякаснай гістарычнай прозы, у якой пісьменнік здолеў паказаць беларусам, што яны маюць сваю гісторыю.
На выставе прадстаўлены першыя зборнікі вершаў У.Караткевіча: «Матчына душа» (1958), «Вячэрнія ветразі» (1960), «Мая Іліяда» (1969), а таксама зборнік прозы «Блакіт і золата дня» (1961); перыядычныя выданні з публікацыямі твораў У. Караткевіча: часопісы «Полымя» 1950-х гг., «Полымя», «Маладосць», «Беларусь» 1960-х гг.; прыжыццёвыя выданні 1960-1980-х гг., а таксама «Збор твораў» у 8 тамах (1987-1991); выданні 1990-2000-х гг.;сучасныя перыядычныя выданні (газеты «ЛіМ», «Культура», часопісы «Беларусь, «Роднае слова») з публікацыямі, прысвечанымі жыццю і творчасці У. Караткевіча.

224