Новае паступленне ў фонды НПГКМЗ

На мінулым тыдні калекцыя друкаваных выданняў НПГКМЗ папоўнілася дзвюма кнігамі пачатку ХХ стагоддзя.

Гэта кніга “Евангелие-тетр”, выдадзеная ў 1910 г. Хрысціянскай друкарняй пры Праабражэнскім багадзельным доме ў Маскве, і зборнік “Златоустъ”, выдадзены там жа ў 1913 г. Выдатныя ўзоры стараверскага кірылічнага друку, выкананыя ў дзве фарбы, аздобленыя ксілаграфічнымі застаўкамі, яны яшчэ да нядаўняга часу выкарыстоўваліся ў асяродку беларускіх старавераў-беспапоўцаў.

1161