Да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Полацк.

Да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

9 снежня спаўняецца 120 год з дня нараджэння аднаго з самых таленавітых беларускіх паэтаў, імя якога стаіць поруч з імёнамі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Музей беларускага кнігадрукавання рыхтуе з гэтай нагоды выстаўку, прысвечаную жыццю і творчасці Максіма Багдановіча. На аснове выстаўкі супрацоўнікі Музея прапаноўваюць у дапамогу настаўнікам заняткі і тэматычныя экскурсіі для вучняў розных класаў.

1165