25 мая пасля працяглага рамонту пачаў прымаць наведвальнікаў Музей беларускага кнігадрукавання

У межах падзей і мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Дня горада, распачала работу выстаўка “Лепшыя кнігі Беларусі”, дзе экспануюцца кнігі-лаўрэаты LI Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі Беларусі - 2012”, прадстаўленыя Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Выстаўка працуе да 3 чэрвеня.

У экспазіцыйнай зале, якая распавядае пра жыццёвы і творчы шлях беларускага першадрукара, прайшла выстава аднаго дня. На працягу чатырох гадзін, з 13.00 да 17.00, кожны наведвальнік мог убачыць адну з першых друкаваных беларускіх кніг, арыгінальнае выданне Францыска Скарыны са збору Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Кнігу Іова”, надрукаваную ў Празе ў верасні 1517 года.

Падчас святкаванняў Музей наведаў міністр культуры, які выказаў падзяку кіраўніцтву Музея за захаванне і папулярызацыю беларускай мовы.

722