Сустрэча з дырэктарам выдавецтва "Логос"

7 верасня ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася сустрэча з дырэктарам пецярбургскага выдавецтва «Логос» Верай Мікалаеўнай Стамянок. Такія сустрэчы сталі ўжо традыцыйнымі. Госця з Санкт-Пецярбурга падзялілася з супрацоўнікамі запаведніка, полацкімі літаратарамі і іншымі прысутнымі сваімі набыткамі і планамі. Абмяркоўваліся праблемы і перспектывы сучаснага літаратурнага працэсу і кнігавыдавецкай справы. Зразумела, гучалі і вершы полацкіх паэтаў. Музей атрымаў у падарунак ад выдавецтва новае выданне – кнігу ўспамінаў выдатнага расійскага гісторыка, таленавітага празаіка, драматурга і сатырыка Данііла Аля «Сквозь строй эпох».
773