Музей беларускага кнігадрукавання рыхтуе новую выстаўку


Гартаючы старонкі перыядычных выданняў, дакументуючых наша паўсядзённае жыццё, мы часта думаем, што сваю паўсядзённасць мы ствараем самі. І нават не падазраём: многія будзённыя дробязі былі прыдуманы задоўга да нас. Пераканацца ў гэтым можна, звярнуўшы ўвагу на рэкламу ў газетах і часопісах стогадовай даўнасці. Рэклама - рухавік прагрэсу? Прапануем Вам самастойна адказаць на гэтае пытанне, наведаўшы новую выстаўку ў Музеі беларускага кнігадрукавання.

На выстаўцы "Гісторыя рэкламы. Па старонках перыядычнага друку ХІХ - пачатку ХХ стст." будуць прадстаўлены рэкламныя аб'явы з газет і часопісаў адпаведнага часу, а таксама рэкламная прадукцыя, адлюстраваная ў гэтых аб'явах.
Выстаўка пачне працаваць 18 мая.