Да юбілею Уладзіміра Арлова


25 жніўня адзначае свой 60-гадовы юбілей вядомы беларускі пісьменнік, эсэіст, майстра гістарычнай прозы Уладзімір Арлоў.

Уладзімір Аляксеевіч ужо шмат гадоў з'яўляецца сябрам Музея беларускага кнігадрукавання, часта абірае Музей у якасці пляцоўкі для правядзення творчых сустрэч і прэзентацыі новых выданняў. Супрацоўнікі Музея сабралі вялікую калекцыю твораў аўтара, якую наведвальнікі змогуць убачыць на выстаўцы, што ў хуткім часе распачне сваю працу.

Запрашаем усіх жадаючых!