Абнаўленне экспазіцыі Музея беларускага кнігадрукавання

Беларуская паліграфія не стаіць на месцы, а актыўна і паспяхова развіваецца. Кожны год у нашай краіне друкуюцца сотні новых выданняў, вартых таго, каб быць уключанымі ў калекцыю Музея беларускага кнігадрукавання. Супрацоўнікі Музея клапоцяцца пра тое, каб музейная экспазіцыя своечасова папаўнялася найноўшымі беларускімі выданнямі.

Апошнім часам былі абноўленыя некаторыя тэматычныя блокі залы Музея беларускага кнігадрукавання “Тыпы і віды друкаванай прадукцыі”. Сучасныя беларускія слоўнікі і энцыклапедыі, фотаальбомы, літаратурна-мастацкія выданні ХХ-ХХІ стагоддзяў знайшлі належнае месца ў музейных вітрынах.

646