Выстава «Таямніцы на кніжнай паліцы» (Беларускія пісьменнікі - дзецям)


З 15 мая па 25 чэрвеня 2014 года ў Музеі беларускага кнігадрукавання працуе выстава «Таямніцы на кніжнай паліцы».
Выстава прымеркавана да Міжнароднага Дня музеяў, які ў гэтым годзе ў Полацку прысвечаны дзіцячай тэме.
Вядома, што ад першых гадоў жыцця ў многім залежыць, якім вырасце дзіця, як складзецца яго лёс. І важная роля ў працэсе фарміравання будучай асобы належыць літаратуры, кнізе. Яна ўзбагачае мову, знаёміць з навакольным светам, выхоўвае любоў да роднага слова, да прыроды, да працы, да ўсяго ўзвышанага і прыгожага.
На выставе прадстаўлена ўсё багацце нацыянальнай літаратуры для дзяцей. Тут Вы знойдзеце і выданні для дзяцей пачатку ХХ стагоддзя: «Беларускі лемантар», «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі і «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Я. Коласа; славутыя дзіцячыя творы вядомых беларускіх пісьменнікаў Янкі Маўра, Рыгора Барадуліна, Васіля Віткі, Уладзіміра Караткевіча; кнігі серый «Школьная бібліятэка», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі»; кніжкі-цацкі, кніжкі-забаўкі і шмат іншых цікавостак.

Шчыра запрашаем!

861