Выстава "Таямніцы на кніжнай паліцы" (Беларускія пісьменнікі - дзецям)

З 15 мая па 25 чэрвеня 2014 года ў Музеі беларускага кнігадрукавання працуе выстава "Таямніцы на кніжнай паліцы".

Выстава прымеркавана да Міжнароднага Дня музеяў, які ў гэтым годзе ў Полацку прысвечаны дзіцячай тэме.

Вядома, што ад першых гадоў жыцця ў многім залежыць, якім вырасце дзіця, як складзецца яго лёс. І важная роля ў працэсе фарміравання будучай асобы належыць літаратуры, кнізе. Яна ўзбагачае мову, знаёміць з навакольным светам, выхоўвае любоў да роднага слова, да прыроды, да працы, да ўсяго ўзвышанага і прыгожага.

На выставе прадстаўлена ўсё багацце нацыянальнай літаратуры для дзяцей. Тут Вы знойдзеце і выданні для дзяцей пачатку ХХ стагоддзя: «Беларускі лемантар», «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі і «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Я. Коласа; славутыя дзіцячыя творы вядомых беларускіх пісьменнікаў Янкі Маўра, Рыгора Барадуліна, Васіля Віткі, Уладзіміра Караткевіча; кнігі серый "Школьная бібліятэка", "Бібліятэка прыгод і фантастыкі"; кніжкі-цацкі, кніжкі-забаўкі і шмат іншых цікавостак.

Шчыра запрашаем!

770