IV Міжнародная навуковая канферэнцыя "Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць"

19-20 лістапада 2014 г. у Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку адбылася IV Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць», прысвечаная 385-годдзю Сімяона Полацкага.

Тэматыка канферэнцыі ахоплівала праблемы духоўнай і літаратурнай спадчыны Сімяона Полацкага, гістарычнае асяроддзе, у якім фарміравалася яго асоба, дзейнасць рэлігійных канфесій на Беларусі, узаемасувязь беларускай, рускай і ўкраінскай культур XVII ст., педагагічны аспект дзейнасці Сімяона Полацкага.
Навукоўцы з Кіева, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Мінска, Гродна, Полацка адзначаюць, што правядзенне дадзенай канферэнцыі стала значнай падзеяй у навуковым і культурным жыцці горада.

811