Да Міжнароднага дня роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы (International Mother Language Day) – штогадовае свята, якое адзначаецца 21 лютага з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці, заахвочвання шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыяння ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, талерантнасці і дыялогу. Свята было заснавана рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 г. па прапанове Бангладэш і адзначаецца з 2000 г.

Да Міжнароднага дня роднай мовы Музей беларускага кнігадрукавання прапануе:
– тэматычныя экскурсіі па выстаўцы «Заспявай мне на матчынай мове...» (выданні беларускага замежжа).
Кошт уваходных білетаў: 1000 р. – для навучэнцаў, 2000 р. – для дарослых. Экскурсійнае абслугоўванне (для групы навучэнцаў да 25 чалавек) – 80000 р.;
– музейна-педагагічныя заняткі па тэме «І зноў загучала родная мова» (выдавецкая справа на Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.).
Кошт заняткаў: 100000 р.

Тэлефон для даведак: 42-57-25.
Адрас Музея: вул. Ніжне-Пакроўская, 22; г. Полацк.

618