«Museum Adventure», або сказ пра тое, як у полацкіх музеях скарбы шукалі...

2015 год у Рэспубліцы Беларусь аб’яўлены Годам моладзі. Менавіта для моладзі ў Полацку на Ноч музеяў упершыню быў арганізаваны музейны квэст (англ. Quest - прыгодніцкая гульня) – «Museum Adventure: золата вікінгаў». У ім прынялі ўдзел 17 каманд з розных навучальных устаноў горада. Пасля ўрачыстага адкрыцця, падчас якога з’явіўся сам славуты Мішэль Настрадамус, удзельнікі атрымалі карты ў выглядзе акіяна з дзевяццю астраўкамі-лакацыямі. На кожнай лакацыі ўдзельнікам трэба было праявіць свае веды, кемлівасць і нават пачуццё гумару. Але ўсе каманды аказаліся настолькі арганізаванымі, дасведчанымі і актыўнымі, што надзвычай хутка прайшлі няпростыя выпрабаванні.

У выніку дыпломы 3-й ступені атрымалі каманды «Десяточка» (СШ № 10) і «10 килобайт» (Полацкі дзяржаўны медыцынскі каледж); дыпломы 2-й ступені – «Акуна-Матата» (Полоцкая дзяржаўная гімназія № 1) і «Святагор» (СШ № 15). Галоўны ж прыз заваявала каманда «Mobile» (СШ № 14). Менавіта яны едуць ў Нясвіж. Квэст пакінуў самыя лепшыя ўражанні і ў арганізатараў, і ва ўдзельнікаў.

619