Падарунак Музею беларускага кнігадрукавання

Сярод студэнтаў-выпускнікоў становіцца добрай традыцыяй дарыць свае дыпломныя работы Музею беларускага кнігадрукавання. Так, скульптура "Прысвячэнне роднаму слову" (1999 г.) Паўла Вайніцкага - у мінулым студэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, а цяпер вядомага беларускага скульптара - ужо стала візітнай карткай Музея. Спадзяёмся, што такі ж лёс чакае і партрэт Францыска Скарыны - дыпломную работу Зянько Яны Валер'еўны, палачанкі, якая ў гэтым годзе скончыла Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж, філіял БНТУ.
"Дзе месца "Скарыне", як не ў Полацку",- палічыла Яна і звязалася з супрацоўнікамі Музея беларускага кнігадрукавання. Дзякуй, Яна, за давер! У бліжэйшы час партрэт беларускага першадрукара будзе прыняты ў фонды запаведніка на пастаяннае захоўванне.

644