Ноч музеяў-2016 у Музеі беларускага кнігадрукавання

21 мая, у «Ноч рубля напярэдадні дэнамінацыі», мы прапануем вам падумаць, а ці добра вы ведаеце тыя грошы, якімі карыстаецеся кожны дзень. Ці зможаце вы, не зазіраючы ў свой кашалёк, адказаць, што намалявана на беларускіх купюрах у 5, 20, 100 тысяч рублёў? Нягледзячы на тое, што папяровыя грошы з'яўляюцца самым шматтыражным друкаваным выданнем, на такіх дробязях увага не засяроджваецца. А між іншым, грошы здольныя шмат распавесці аб нашай краіне. У Ноч музеяў у Музеі беларускага кнігадрукавання працуе выстава «Краіна Беларусь на грашовых купюрах», якая яшчэ раз нагадае, якімі ж ёсць беларускія грошы, якія думкі і ідэі яны транслююць свету.

Даведацца крыху больш аб кнізе не толькі як аб помніку культуры духоўнай, але і як культуры матэрыяльнай вы зможаце на тэматычных экскурсіях "Книга сия куплена...": кніжная культура праз прызму грашовых адносін", якія пачнуцца ў Музеі а 6-й і 7-й гадзіне вечара. Папярэдні продаж квіткоў ажыццяўляецца ў касе Музея. Кошт для дарослых - 50000 руб., для дзяцей - 25000 руб.

Але вельмі часта можна пачуць, што грошы сталі галоўным у жыцці і могуць сапсаваць чалавека. Так гэта ці не – адкажуць нам героі фільма «На спине у черного кота» (Беларусь, 2008), які будзе транслявацца ў канферэнц-зале Музея а 8-й гадзіне вечара. Уваход на музейны кінасеанс бясплатны.

Шчыра запрашаем!

516