Пячатка Еўфрасінні Полацкай

Экспазіцыя Музея беларускага кнігадрукавання папоўнілася ўнікальным прадметам ХІІ стагоддзя – пячаткай Еўфрасінні Полацкай. Віслая пломба-пячатка была знойдзена на тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку падчас археалагічных даследаванняў пад кіраўніцтвам Сяргея Васільевіча Тарасава яшчэ ў 1998 годзе. Але да нядаўняга часу яна заставалася неатрыбутаванай, бо надпіс на адваротным баку пячаткі , “Г[ОСПОД]И ПОМОЗИ РАБЕ СВОЕИ…”, не захаваўся поўнасцю, пакуль у мінулым годзе на тэрыторыі манастыра не была знойдзена яшчэ адна такая ж пячатка з поўным варыянтам надпісу, які і дазволіў звязаць прадмет з імем нашай славутай асветніцы.

Пячатка змясцілася ў зале “Рукапісная кніга” Музея беларускага кнігадрукавання.

729