Набор паштовак "Полацк. Музей беларускага кнігадрукавання"


Зусім нядаўна ў выдавецтве «Беларусь» пабачыў свет набор паштовак «Полацк. Музей беларускага кнігадрукавання». У склад яго ўвайшла 21 паштоўка з выявамі надзвычайных цікавостак і ўнікальных экспанатаў, якімі здаўна славіцца Музей. Набор стане для Вас незвычайным сувенірам, выдатным напамінам аб Музеі альбо цікавым падарункам з Полацка Вашым родным і сябрам.

Набыць набор паштовак «Полацк. Музей беларускага кнігадрукавання» можна ў касе Музея або ў Сувенірнай краме па адрасе: вул. Ніжне-Пакроўская, 22.