Прэзентацыя кнігі "Полоцкие грамоты XIII - начала XVI вв."


20 кастрычніка ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася прэзентацыя двухтомнага выдання "Полоцкие грамоты XIII - начала XVI вв." Кніга з'яўляецца вынікам плённага супрацоўніцтва беларускіх і расійскіх навукоўцаў, што выканалі каласальную працу па пошуку, удакладненні і падрыхтоўцы да друку велізарнага пласта крыніц, датычных да гісторыі горада Полацка.

На прэзентацыі прысутнічалі складальнікі выдання: Васіль Аляксеевіч Варонін, Аляксандр Іванавіч Груша, а таксама намеснік галоўнага рэдактара Сяргей Уладзіміравіч Палехаў. Яны і распавялі прысутным аб захапляльным, поўным нечаканых цяжкасцей і адкрыццяў працэсе работы над кнігай.

Адзін экзэмпляр выдання атрымала Навуковая бібліятэка НПГКМЗ.