У музеі прэзентуюць факсімільнае выданне "Евангелля Латыша"


11 жніўня 2017 г. а 16 гадзіне ў канферэнц-зале Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адбудзецца прэзентацыя першага факсімільнага выдання «Евангелля Латыша», ці «Ерсікскага Евангелля».

Гэты ўнікальны помнік быў створаны ў 1270 г. Георгіем, сынам святара, у Ерсіцы (тэрыторыя сучаснай Латвіі). У 1825 г. для сваёй калекцыі рукапіс набыў граф Мікалай Румянцаў. Сёння цалкам захаваная кніга, якая налічвае 167 лістоў, знаходзіцца ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы ў Маскве.

Выданне Евангелля было здзейснена Латвійскай Праваслаўнай Царквой па блаславенні Мітрапаліта Рыжскага і ўсяе Латвіі Аляксандра, які наведае Полацк і прыме ўдзел у прэзентацыі.