Прэзентацыя факсімільнага выдання "Евангелля Латыша"

11 жніўня ў Музеі беларускага кнігадрукавання прайшла прэзентацыя факсімільнага выдання рукапіснага «Евангелля Латыша» ХІІІ ст.

«Евангелле Латыша», вядомае таксама як «Ерсіцкае Евангелле», было перапісана ў старажытнай Ерсіцы (Герцыке), цесна звязанай з гісторыяй Полацкай зямлі, сынам святара Георгіем (Юргісам). З яго ўласнага запісу на апошняй старонцы вядома, што закончыў ён працу 23 сакавіка 1270 г. і падпісаўся як «лотыш» (гэта першае вядомае ўпамінанне этноніма «латыш» у сярэднявечных пісьмовых крыніцах). Факсімільнае выданне ўнікальнага рукапісу, які на дадзены момант захоўваецца ў Маскве, ажыццявіла Латвійская Праваслаўная Царква.

У прэзентацыі прынялі ўдзел Мітрапаліт Рыжскі і ўсяе Латвіі Аляксандр і архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, а таксама дырэктар Акадэмічнай бібліятэкі Латвійскага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук Вента Янаўна Коцэрэ.

Прэзентацыя факсімільнага выдання "Евангелля Латыша". Музей беларускага кнігадрукавання. Полацк, 2017 г.