14 кастрычніка 2017 года на шэсцьдзясят дзявятым годзе жыцця пайшоў ад нас Сяргей Віктаравіч Дзмітрыеў.


Ён належаў да тых рэдкіх Майстроў, для якіх праца мастака не проста прафесія, а прызванне. Моцная, неардынарная і ў той жа час – простая, адкрытая, шчырая асоба. Калегі бачылі ў Сяргею Віктаравічу бясконца адданага мастацтву і сваёй справе Чалавека.

Сяргей Віктаравіч пражыў яркае і насычанае жыццё, дасягнуў прафесійных вышыняў і ўпісаў не адну старонку ў гісторыю музейнай справы Полаччыны. Ён з'яўляецца аўтарам мастацкага рашэння экспазіцыі Музея беларускага кнігадрукавання, працаваў над стварэннем Музея традыцыйнага ткацтва Паазер'я. «Гэта Вашае дзецішча...», – казалі яму. – «Не, гэта мой помнік», – адказваў Майстар.

З намі застанецца добрая і светлая памяць аб ім, яго работы і створаныя ім музеі...



Праца над экспазіцыяй Музея беларускага кнігадрукавання. Злева направа: Галіна Ладзісава, Ігар Куржалаў, Сяргей Дзмітрыеў.
Праца над экспазіцыяй Музея беларускага кнігадрукавання.