Візіт супрацоўнікаў МБК у Нацыянальную бібліятэку Беларусі


30 кастрычніка 2017 года супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання наведалі выставу, прысвечаную 500-годдзю пачатку беларускай друкаванай кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Гэта сапраўды ўнікальная для Беларусі выстава дэманструе ўнікальныя кніжныя помнікі з усяго свету: арыгінальную старонку 42-радковай Бібліі Іагана Гутэнберга, кнігі, друкаваныя ў часы Францыска Скарыны ў розных еўрапейскіх дзяржавах, і, вядома, арыгінальныя выданні беларускага першадрукара з беларускіх і замежных калекцый.