Сюжэт тэлеканала "Вектор ТВ" пра выставу ў Музеі беларускага кнігадрукавання


Усё лета ў Музеі беларускага кнігадрукавання працуе выстава, прысвечаная 50-годдзю выхаду асобнай кнігай рамана Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім". За гэты час экспазіцыю наведала больш за 6 тысяч чалавек.

У тых, хто яшчэ не паспеў пабываць на выставе, ёсць час да 26 жніўня, а стымулам адкласці справы і выбрацца ў музей можа паслужыць сюжэт тэлеканала "Вектор ТВ".