Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова "Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань"

04.10.2018 16:00
04.10.2018 18:00

4-га кастрычніка ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Арлова “Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань”. На сустрэчу са знакамітым аўтарам прыйшло шмат аматараў яго творчасці: канферэнц-зала Нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка была цалкам поўная. Прысутныя маглі набыць новы твор пісьменніка, а таксама іншыя яго выданні. Падчас сустрэчы Уладзімір Аляксеевіч распавядаў пра гісторыю стварэння кнігі, зачытваў фрагменты з яе, суправаджаючы іх тлумачальнымі каментарамі.

У мерапрыемстве меў месца і інтэрактыўны момант. Аўтар зладзіў для наведвальнікаў віктарыну – задаваў пытанні па сваёй творчасці. За правільны адказ удзельнікі атрымлівалі “ордэн” (аўдыякнігу Уладзіміра Арлова “Ордэн белай мышы”).

Таксама кожны прысутны мог задаць сваё пытанне аўтару. А скончылася ўсё мерапрыемства вялікай аўтограф-сесіяй. Хіба што не палова ўсіх наведвальнікаў падыходзіла да Уладзіміра Аляксеевіча, каб ён пакінуў дароўныя надпісы ў набытых кнігах.

Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова "Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань". Музей белорусского книгопечатания. г. Полоцк, 2018 г.