Творчая сустрэча з Сяргеем Плыткевічам

07.12.2018 16:00

7 снежня, у пятніцу, а 16-й гадзіне ў канферэнц-зале музея-запаведніка (вул. Ніжне-Пакроўская, 22) адбудзецца творчая сустрэча з Сяргеем Плыткевічам - вядомым фатографам, журналістам, выдаўцом, дырэктарам Фонду дзікай прыроды «Чырвоны Бор». Мерапрыемства адбудзецца ў рамках выставы фотаальбомаў "Не шукайце красы за морамі...", якая адкрыецца ў Музеі беларускага кнігадрукавання ў канцы лістапада.

Вас чакае дзівоснае падарожжа ў свет дзікай прыроды Беларусі, нязвыклы ракурс, адшуканы прафесійным фатографам, знаёмых, здавалася б, помнікаў архітэктуры з розных куткоў нашай краіны, а таксама конкурсы з прыемнымі прызамі! Усё, што будзе паказана падчас сустрэчы, прадстаўляецца публіцы ўпершыню! Вы атрымаеце цудоўную магчымасць набыць лепшыя выданні з рэдкімі выявамі прыроднага багацця рэспублікі і аўтограф С. Плыткевіча.