Як нараджалася Кніга

На працягу двух апошніх тыдняў у Музеі беларускага кнігадрукавання праходзілі музейна-педагагічныя заняткі для вучняў 3-х класаў «Нараджэнне кнігі».
На занятках дзеці мелі магчымасць даведацца пра ўзнікненне і развіццё кнігі як найвялікшага вынаходніцтва чалавецтва, пра матэрыялы, якімі карысталіся розныя народы свету для пісьма і стварэння кніг у старажытнасці: камень, гліну, пальмавыя лісты, папірус, пергамен, бяросту і, нарэшце, паперу.
Юныя наведвальнікі нават прынялі ўдзел у стварэнні кнігі-кодэкса, якую потым забралі з сабой, атрымаўшы своеасаблівае «дамашняе заданне». Набліжаецца свята 8 сакавіка – Міжнародны жаночы дзень. Супрацоўнік музея прапанаваў вучням падрыхтаваць падарунак для настаўніцы. Кожны з іх напіша на старонцы гэтай кнігі сваё віншаванне, а потым увесь клас падорыць яе настаўніцы на памяць.

719