«12 подзвігаў Пятра Васючэнкі» (творчая сустрэча на малой радзіме)


18 мая (субота) у рамках Міжнароднага дня музеяў у канферэнц-зале Нацыянальнага-Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адбудзецца творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам і літаратуразнаўцам Пятром Васючэнкам.
У гасцей сустрэчы будзе магчымасць даведацца пра творчы і навуковы шлях вядомага літаратара, што паходзіць са старажытнага Полацка, паразмаўляць з ім на розныя цікавыя тэмы. Таксама ў межах сустрэчы плануецца выстаўка-кірмаш выданняў аўтара.
Будзем рады бачыць! Уваход вольны!

164