Новости

Пячатка Еўфрасінні Полацкай

Экспазіцыя Музея беларускага кнігадрукавання папоўнілася ўнікальным прадметам ХІІ стагоддзя – пячаткай Еўфрасінні Полацкай. Віслая пломба-пячатка была знойдзена на тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку падчас археалагічных даследаванняў пад кіраўніцтвам Сяргея Васільевіча Тарасава яшчэ ў 1998 годзе.


Ноч музеяў-2016 у Музеі беларускага кнігадрукавання

21 мая, у «Ноч рубля напярэдадні дэнамінацыі», мы прапануем вам падумаць, а ці добра вы ведаеце тыя грошы, якімі карыстаецеся кожны дзень. Ці зможаце вы, не зазіраючы ў свой кашалёк, адказаць, што намалявана на беларускіх купюрах у 5, 20, 100 тысяч рублёў? Нягледзячы на тое, што папяровыя грошы з'яўляюцца самым шматтыражным друкаваным выданнем, на такіх дробязях увага не засяроджваецца. А між іншым, грошы здольныя шмат распавесці аб нашай краіне.


Праграма “Ночы музеяў - 2016” у Полацку. Са зменамі
Праграма “Ночы музеяў - 2016” у Полацку



Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца 21 мая да Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. Гасцей музейнай ночы, якая працягнецца да 23.00, чакае праграма “НОЧ РУБЛЯ НАПЯРЭДАДНІ ДЭНАМІНАЦЫІ”, якая ўключае выставы і мерапрыемствы, музейны квэст, канцэрты і цікавыя сустрэчы.

“НОЧ РУБЛЯ НАПЯРЭДАДНІ ДЭНАМІНАЦЫІ”

Шлях Скарыны. Полацк

Нядаўнім часам экспазіцыю залы "Скарыніяна" Музея беларускага кнігадрукавання папоўніла памятная манета "Шлях Скарыны. Полацк" наміналам у 1 рубель. Яна з'яўляецца першым выпускам з серыі "Шлях Скарыны", у якой будуць выпушчаны манеты, прысвечаныя іншым гарадам, якія асацыіруюцца з дзейнасцю нашага першадрукара, і якую Нацыянальны банк Беларусі плануе завяршыць да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.


Клуб выхаднога дня ў Музеі беларускага кнігадрукавання

2 красавіка Музей беларускага кнігадрукавання ў чарговы раз прымаў сваіх самых маленькіх наведвальнікаў.
Гэтым разам юныя палачане разам са сваімі мамамі і татамі складалі славутую казку "Рэпка", размалёўвалі любімых персанажаў казкі і нават самі паспрабавалі друкаваць да яе ілюстрацыі.


ПРОГРАММА XXIX Международного фестиваля старинной и современной камерной музыки в концертном зале Софийского собора



XXIX МЕЖДУНАРОДНЫЙ ФЕСТИВАЛЬ СТАРИННОЙ И СОВРЕМЕННОЙ КАМЕРНОЙ МУЗЫКИ
КОНЦЕРТНЫЙ ЗАЛ СОФИЙСКОГО СОБОРА
24 марта - 27 апреля 2016 г.


24 марта
четверг
18:00
УВЕРТЮРА К ФЕСТИВАЛЮ
ФОРТЕПИАННЫЙ КОНЦЕРТ
Заслуженная артистка России
Нина СЕРЁГИНА
Юргис АЛЕКНАВИЧЮС
(Литва)
В программе: Л. Ван Бетховен, А. Скрябин, К. Дебюсси

Справаздачная канферэнцыя па вынiках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2015 г. (абноўлена)

24-25 лютага 2016 г. адбудзецца справаздачная канферэнцыя па вынiках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2015 г.

Канферэнц-зала (Нiжне-Пакроўская, 22)
Пачатак работы: 10:00
Рэгламент: 15 хвiлiн

Анлайн-трансляцыю канферэнцыі можна паглядзець на афіцыйным youtube-канале музея-запаведніка: https://www.youtube.com/watch?v=Geekm9-CDag


Сделаем наш сайт чище!

На официальном сайте Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника - polotsk.museum.by - появилась возможность проверки грамматики и орфографии текстов самими читателями.

Иногда авторы могут не уследить и пропустить опечатку. Не проходите мимо ошибок, опечаток и неточностей — отправьте ошибку для исправления! Все вместе сделаем наш сайт чище!


Выдавецтву "Беларусь" - 95!

У гэтым годзе спаўняецца 95 гадоў выдавецтву «Беларусь». З гэтай нагоды Музей беларускага кнігадрукавання рыхтуе выставу, на якой можна будзе пабачыць лепшыя выданні гэтага выдавецтва розных гадоў з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Адкрыццё выставы прымеркавана да Дня роднай мовы.


Год культуры

Выйшаў у свет Полацкі музейны штогоднік!

Полацкі музейны штогоднік змяшчае навуковыя артыкулы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, а таксама матэрыялы IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць".


Клуб выхаднога дня ў Музеі беларускага кнігадрукавання

Для Музея беларускага кнігадрукавання дзеці – самыя частыя наведвальнікі. Але 5 снежня ўпершыню прайшлі двое заняткаў для дзяцей 1.5-2-х гадоў і 3-4-х гадовага ўзросту. Юныя наведвальнікі з задавальненнем знаёміліся з кнігамі-цацкамі, рабілі разам з мамамі свае кнігі, размалёўвалі іх.


Новая выстаўка ў Музеі беларускага кнігадрукавання

Напярэдадні Новага года Музей беларускага кнігадрукавання рыхтуе выстаўку «Кола дзён». На ёй будзе прадстаўлена калекцыя календароў самых розных формаў і тэматыкі, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Выстаўка распачне сваю працу 11 снежня. Шчыра запрашаем!


Сустрэча з Уладзімірам Арловым

У мінулую пятніцу, 23 кастрычніка, Музей беларускага кнігадрукавання наведаў даўні сябра Музея - пісьменнік Уладзімір Арлоў. У цёплай сяброўскай атмасферы прайшла сустрэча яго з палачанамі. Падчас сустрэчы Уладзімір Аляксеевіч прэзентаваў новае выданне ўжо вядомай кнігі "Імёны свабоды", пашыранае і дапоўненае новымі жыццяпісамі. Акрамя гэтага зайшла гаворка пра выбітнага чалавека, лёс якога быў непарыўна звязаны з Полацкам, - архітэктара, рэстаўратара Валерыя Слюнчанку, з нагоды выхаду з друку кнігі з яго творамі "Ляцеў з аблокамі я побач".


Запрашаем на сустрэчу з пісьменнікам Уладзімірам Арловым

23 кастрычніка 2015 года ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбудзецца творчая сустрэча з даўнім сябрам нашага Музея, вядомым беларускім пісьменнікам Уладзімірам Арловым. У межах сустрэчы будзе прэзентавана перавыданне кнігі "Імёны свабоды".
Пачнецца мерапрыемства ў 15.30. Шчыра запрашаем усіх жадаючых!


Падарунак Музею беларускага кнігадрукавання

Сярод студэнтаў-выпускнікоў становіцца добрай традыцыяй дарыць свае дыпломныя работы Музею беларускага кнігадрукавання. Так, скульптура "Прысвячэнне роднаму слову" (1999 г.) Паўла Вайніцкага - у мінулым студэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, а цяпер вядомага беларускага скульптара - ужо стала візітнай карткай Музея. Спадзяёмся, што такі ж лёс чакае і партрэт Францыска Скарыны - дыпломную работу Зянько Яны Валер'еўны, палачанкі, якая ў гэтым годзе скончыла Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж, філіял БНТУ.


Прэзентацыя кнігі Валерыя Слюнчанкі "Ляцеў з аблокамі я побач"

Не так даўно з друку выйшаў збор твораў слыннага архітэктара-рэстаўратара Валерыя Слюнчанкі "Ляцеў з аблокамі я побач". Прэзентацыя кнігі, прысвечаная памяці аўтара, адбудзецца ў Полацкім дзяржаўным універсітэце ў лістападзе гэтага года. Дакладная дата і час правядзення прэзентацыі будуць названыя пазней. Сачыце за навінамі.


Сустрэча ў Цэнтральнай бібліятэцы г. Полацка

24 верасня ў Цэнтральнай бібліятэцы г. Полацка адбылася сустрэча са студэнтамі Полацкага хіміка-тэхналагічнага каледжа пад назвай "Вехі кнігадрукавання" з удзелам супрацоўнікаў Музея беларускага кнігадрукавання, прысвечаная 25-годдзю Музея. На сустрэчы вялася гутарка пра гісторыю і сучаснасць Музея, пра тое, якія традыцыі склаліся тут за гады яго існавання і якім чынам Музей адсвяткаваў свой 25-гадовы юбілей.


Выстаўка "Выданні Францыска Скарыны з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі"

Апошнія дні ў Музеі беларускага кнігадрукавання працуе выстаўка "Выданні Францыска Скарыны з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі". Запрашаем Вас выкарыстаць унікальную магчымасць пабачыць арыгінальныя выданні нашага славутага першадрукара - «Кнігі Царстваў» і «Эклезіяст», выдадзеныя ў Празе ў 1518 годзе.
Выстаўка працуе да 30 верасня.


Музей беларускага кнігадрукавання адсвяткаваў 25-гадовы юбілей

У гэтым годзе Музей беларускага кнігадрукавання адзначыў 25-годдзе.


Праграма Круглага стала "Кніжная спадчына ў музейным адлюстраванні"

Музей беларускага кнігадрукавання анансуе праграму Круглага стала "Кніжная спадчына ў музейным адлюстраванні", прысвечанага 25-годдзю Музея.


Музею беларускага кнігадрукавання - 25!

8 верасня 1990 года, падчас святкавання 500-годдзя з дня нараджэння першага беларускага кнігадрукара Францыска Скарыны, у Полацку адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў Музей беларускага кнігадрукавання, які стаў адным з самых папулярных музеяў Беларусі.


Аўдыягід у Музеі беларускага кнігадрукавання

З 21 ліпеня 2015 года ў Музеі беларускага кнігадрукавання з’явілася новая паслуга – аўдыягід на беларускай і рускай мовах. Праслухаўшы займальныя аповеды аб Музеі і экспанатах, што захоўваюцца ў яго вітрынах, вы раскрыеце для сябе таямніцы развіцця пісьменства, даведаецеся шмат новых цікавых фактаў з гісторыі і сучаснасці беларускага кнігадруку.

Кошт квітка з прадастаўленнем аўдыягіда складае 50 тысяч беларускіх рублёў.