Новости

Коллекция белорусских изданий 1920-х — 1960-х гг. пополнила фонды Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника.

Фодны Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника пополнились ещё на 80 предметов. Это коллекция изданий 1920-х — 1960-х годов, переданных из отдела комплектования фондов Национальной библиотеки Беларуси.


Калекцыя беларускіх выданняў 1920-х - 1960-х гг. папоўніла фонды НПГКМЗ.

Фонды НПГКМЗ папоўніліся яшчэ на 80 прадметаў. Гэта калекцыя выданняў 1920-х - 1960-х гадоў, перададзеных з аддзела камплектавання фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Каштоўны падарунак ад В. Кіпеля

Супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання ўжо пачалі знаёмства з даведнікам Зоры і Вітаўта Кіпеляў "Беларускі друк на Захадзе. Бібліяграфія" (Нью-Йорк - Варшава, 2006г.), як нечакана атрымалі яшчэ адзін каштоўны падарунак са Злучаных Штатаў. Дакладней, два падарункі. Першы - гэта ўжо знаёмая нам бібліяграфія, якая папоўніць фонд навуковай бібліятэкі НПГКМЗ. Другі - таксама кніга - манаграфія Юрыя Гарбінскага "Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: пэрыёдыка, графічныя друкі. 1945-2005" (Нью-Йорк - Варшава, 2009).


Кнігі для дзяцей 1930-60-х гг. папоўнілі фонд НПГКМЗ

Фонды НПГКМЗ папоўніліся "Калекцыяй дзіцячых выданняў 30-х - 60-х гг. ХХст.". У калекцыю, якая налічвае 51 адзінку, увайшлі кнігі і брашуры, перададзеныя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Большасць выданняў на беларускай мове. Сярод іх: "Дзед Архіп і Лёнька" (1946г.) і "Як я вучыўся" (1954г.) М. Горкага, "Выбраныя байкі" (1947г.) І. Крылова, "Апавяданні" (1947г.) А.П. Чэхава. А таксама: "Выбраныя байкі" (1935г.) К. Крапівы, "Слёзы Тубі" (1938г.) Я. Маўра, "Міколка-паравоз" (1947г.) М. Лынькова, "Дзед і жораў" (1946г.) В. Вольскага, "Беларускія народныя казкі" (1946г.) і інш.


Часопісы "Маладосць"

Фонды НПГКМЗ папоўніліся новай калекцыяй часопісаў. З Нацыянальнай бібліятэкі РБ Музею беларускага кнігадрукавання былі перададзены часопісы "Маладосць" за 1953-1969гг.
"Маладосць" - адзін з самых чытаемых беларускіх часопісаў і сёння.


Фонды Национального Полоцкого историко-культурного музей-заповедника пополнились новой коллекцией из 75 журналов.

Из Национальной библиотеки Музею белорусского книгопечатания были переданы журналы «Маладосць» за 1953–1969 гг. «Маладосць» — один из самых читаемых белорусских журналов и сегодня.


Подарок Музею белорусского книгопечатания от издательства «Logos»

6 августа в Музее книгопечатания прошла встреча с генеральным директором Санкт-Петербургского издательства «Logos» Стаминок Верой Николаевной.

Во время встречи Вера Николаевна подарила музею два новых издания. Альбом «Русский пейзаж в поэтических образах и стихах Галины Новицкой» и книгу «Романовы. Давно забытые черты».

В альбоме представлены пейзажи русских художников и цикл стихов Г. Новицкой «Русский пейзаж».


Прэзентацыя часопіса "ARCHE.ПАЧАТАК" № 4, 2009г. у Музеі беларускага кнігадрукавання.

У суботу, 25 ліпеня, у музеі адбылася прэзентацыя часопіса "ARCHE.ПАЧАТАК", які выйшаў у красавіку гэтага года. Выданне прысвечана Полацку і белым плямам у яго гісторыі, пра што сведчыць і назва нумара "Сьпіс полацкіх невядомасьцяў".
Выступоўцамі на мерапрыемстве былі: Алесь Аркуш - аўтар прадмовы; Валерый Булгакаў - галоўны рэдактар, які расказаў пра гісторыю стварэння нумара і пра далейшыя планы; Міхась Баўтовіч - полацкі краязнаўца, адзін з аўтараў нумара.


Лепшыя выданні-лаўрэаты конкурсу "Мастацтва кнігі - 2008" папоўнілі фонд НПГКМЗ

Фонды НПГКМЗ папоўніліся калекцыяй Лепшых беларускіх выданняў-лаўрэатаў XLVIII Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі - 2008". У калекцыю ўвайшлі выданні, якія атрымалі на конкурсе дыпломы I, ІІ і ІІІ ступеняў, а таксама спецыяльныя дыпломы ў намінацыях: "Лепшае літаратурна-мастацкае выданне", "Лепшае вучэбнае выданне", "Лепшы фотаальбом", "Лепшая дзіцячая кніга", "Лепшае даведачнае выданне", "Лепшае навукова-папулярнае выданне" і інш. Усяго калекцыя налічвае 89 адзінак.


Падарунак Музею беларускага кнігадрукавання

Даўняе сяброўства звязвае Музей беларускага кнігадрукавання з беларусамі Амерыкі. І ў прыватнасці з Вітаўтам Кіпелем, які з 1982 г. узначальвае Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва ў Нью-Йорку. Спадар Вітаўт не раз наведваў музей і перадаваў калекцыі выданняў беларускага замежжа. Ім жа быў падораны музею і сярэбраны абраз Ефрасінні Полацкай.


Супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка здзейснілі невялікае падарожжа

30 чэрвеня 2009 года супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка здзейснілі невялікае падарожжа. Шлях наш ляжаў у Віцебск, дзе ў Мастацкім музеі адкрылася выстава карцін Ю.М. Пэна, прымеркаваная да 155-годдзя з дня нараджэння мастака. На дадзены момант музей валодае калекцыяй з 183 работ вядомага жывапісца і педагога, які больш за палову жыцця аддаў менавіта Віцебску. Творы, прадстаўленыя на выставе, былі нядаўна адрэстаўраваны, і зараз імі зноў могуць любавацца наведвальнікі музея.


Полоцк отгулял «Ночь музеев»

Празднование проходило 16 мая. В 17:00 музыкальным представлением «Ожившие экспонаты» открыл программу Детский музей. К 19:00 улицы города заполнились людьми, гуляющими от музея к музею. Желающих познакомиться с экспозицией музеев было так много, что у дверей выстраивались очереди.


16 мая ВПЕРВЫЕ в Полоцке пройдёт акция Ночь музеев

Впервые акция «Ночь музеев» была организована и проведена 14 мая 2005 года по инициативе Министерства культуры и коммуникации Франции.

Акция поддерживается Международным Советом музеев (ICOM) и проводится под патронажем Совета Европы.

Беларусь — участник международной акции с 2007 года.

В 2009 году в проекте «Ночь музеев» примут участие более 40 стран.

 

Основные мероприятия акции «Ночь музеев»

 


Выпушчаны «Матэрыялы гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі: (да 80-годдзя Полацкага краязнаўчага музея)»

22–23 лістапада 2006 года ў горадзе Полацку адбылася гісторыка-краязнаўчая канферэнцыя, прысвечаная 80-годдзю Полацкага краязнаўчага музея. На канферэнцыю былі запрошаны і выступілі з дакладамі вядомыя краязнаўцы сённяшняй Віцебшчыны, спецыялісты ў галіне гісторыі, мастацтвазнаўства, навукоўцы, супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, а таксама настаўнікі школ. Тэматыка канферэнцыі ахоплівала разнастайны спектр пытанняў гісторыі і культуры Полаччыны і Беларусі.

 


Вышел в свет сборник «Материалы научно-практической конференции: по результатам научно-практической работы в 2008 г.»

Уже 20 лет подряд Национальный Полоцкий историко-культурный музей-заповедник ежегодно проводит конференции по результатам научно-практической работы. В состав заповедника входят 11 разнопрофильных музеев, в каждом из которых ведётся своя научная работа. Таким образом, на конференции звучат доклады весьма разнообразной тематики, интересной как для профессиональных историков так и для любителей истории.

 


Выйшаў у свет зборнік «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі»

У зборніку апублікаваны даклады V Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі», якая праходзіла 24–25 кастрычніка 2007 г. на базе Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

У дакладах удзельнікаў знайшлі адлюстраванне разнастайныя праблемы гісторыі, археалогіі і інфарматыкі Полацкай зямлі і сумежных тэрыторый ад старажытнасці да нашых дзён.