Выстава «Мова маці маёй — беларуская мова…» (да 90-годдзя Рыгора Барадуліна)


Выстава «Мова маці маёй — беларуская мова…» прысвечана 90-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Часовая экспазіцыя пачне сваю працу 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, напярэдадні дня нараджэння паэта, што адзначаецца 24 лютага.

Прызнаны майстар слова, Рыгор Барадулін разумеў, якое значэнне мае роднае слова ў духоўным жыцці беларускага народа. Мова любога народа — спрадвечны і неацэнны скарб яго душы, адлюстраванне існасці яго культуры. Прыродны талент Р. Барадуліна ў спалучэнні з віртуозным валоданнем прыёмамі мастацкага перакладу адкрылі беларускаму чытачу шэраг твораў еўрапейскай і сусветнай літаратуры.

У фондах Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка захоўваецца вялікая колькасць выданняў за аўтарствам Р. Барадуліна і многія з іх маюць дароўныя надпісы, зробленыя яго рукой. Пабачыць зборнікі вершаў і перакладаў паэта, шматлікія выявы Рыгора Барадуліна ў розныя гады жыцця, а таксама паслухаць мастацкае чытанне яго вершаў можна да 27 красавіка 2025 г.

1924