Выстава «Па рацэ часу»


З 19 снежня 2019 года ў Музеі беларускага кнігадрукавання працуе выстава «Па рацэ часу», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння полацкага кампазітара Мікалая Пятрэнкі – аўтара знакамітых «Ручнікоў».
Мікалай Макаравіч Пятрэнка (1919–1997), які нарадзіўся на Гомельшчыне, у 1960 г. звязаў свой лёс з Полацкам, больш за 30 год працаваў у Полацкім педвучылішчы (зараз педкаледж), выкладаючы беларускую мову і літаратуру. За сваю плённую працу ў 1966 г. атрымаў званне Заслужанага настаўніка Беларусі. Не менш вядомы ён і як самадзейны кампазітар, які напісаў каля 250 песень. Многія з іх прысвечаны Полаччыне. У 1995 г. Мікалай Пятрэнка стаў Ганаровым грамадзянінам горада Полацка.
У фондах НПГКМЗ захоўваецца вялікая калекцыя матэрыялаў, звязаных з асобай Мікалая Пятрэнкі – яго рукапісы, дакументы, асабістыя рэчы, а таксама частка кніжнага збору. На выставе прадстаўлены прадметы, якія адлюстроўваюць жыццёвы і творчы шлях гэтага таленавітага чалавека.
Выстава «Па рацэ часу» будзе працаваць да 16 лютага 2020 года.
Шчыра запрашаем!

561