Музейны Хаб

Слова «Hub» запазычана з англійскай мовы і перакладаецца як «цэнтр». У шырокім сэнсе гэты тэрмін азначае месца (прастору), рэальнае ці віртуальнае, дзе што-небудзь збіраецца і размяркоўваецца. Паняцце Хаба шырока выкарыстоўваецца ў сферы інфармацыйных тэхналогій, лагістыцы, эканоміцы і, вядома, у культуры.

Раздзел нашага сайта «Музейны Хаб» — гэта віртуальная прастора, дзе сабраны папулярныя матэрыялы пра музей і музейную прафесію, а таксама творчыя заданні, сярод якіх гульні, тэсты і віктарыны.