Выстава аднаго прадмета «Вяртанне забытага імя»


У Міжнародны дзень музеяў 18 мая ў Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага пачне работу выстава аднаго прадмета «Вяртанне забытага імя». 

Камерная экспазіцыя прадстаўляе існуючы ў адзіным экзэмпляры ўнікальны рукапіс – дысертацыю беларускага навукоўца Міколы Прашковіча, прысвечаную ранняй творчасці Сімяона Полацкага. Гэта першае айчыннае даследаванне творчасці паэта і пры гэтым яно не апублікаванае і практычна не вядомае шырокай грамадскасці. Апрача ўласна рукапісу на выставе можна ўбачыць некаторыя публікацыі таленавітага літаратуразнаўца са збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

У дзень адкрыцця выставы ў 17.30 плануецца прэзентацыя рукапісу і аўтарскай экскурсіі «Сцежкамі мінулага» па экспазіцыі Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага. 

Выставу можна наведаць да 30 мая.

489