Выстава «Кніжка малая — справа вялікая» (да 500-годдзя выдання «Малой падарожнай кніжкі» Францыскам Скарынам)


Выстава прымеркавана да 500-годдзя выдання першай друкаванай кнігі на землях Вялікага Княства Літоўскага – «Малой падарожнай кніжкі», што было здзейснена Францыскам Скарынам каля 1522 г. Часовая экспазіцыя мяркуецца своеасаблівым працягам раздзела «Скарыніяна» пастаяннай экспазіцыі музея. Асноўны прадметны рад складаюць выданні з фондаў НПГКМЗ, якія прадстаўляюць Францыска Скарыну з аднаго боку як дзеяча, станаўленне якога адбывалася ў кантэксце агульнаеўрапейскіх варункаў XVI ст., а з другога боку – як першадрукара, што адкрыў для жыхароў Вялікага Княства Літоўскага друкаваную кнігу.

179