60 год творчай дзейнасці Анатоля Бясперстых

24 кастрычніка ва ўтульнай канферэнц-зале Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка сабраліся сябры і прыхільнікі творчай дзейнасці Анатоля Паўлавіча Бясперстых.

Нагодай для сустрэчы паслужыла такая значная дата, як 60-годдзе творчай дзейнасці вядомага на Полаччыне паэта і лексікографа. Падчас імпрэзы, што прадставіла самыя разнастайныя грані таленту юбіляра, прагучалі шматлікія вершы як у выкананні самога аўтара, так і яго калег з літаратурнага аб'яднання «Наддзвінне», а таксама песні на словы Анатоля Бясперстых, якія выканала Людміла Мяхедка.

Музей беларускага кнігадрукавання атрымаў у падарунак тры новыя выданні А. Бясперстых.

60 год творчай дзейнасці Анатоля Бясперстых. Музей беларускага кнігадрукавання. г. Полацк, 2018 г.